ВРЗ (Вострае рэспіраторнае захворванне)

Ты пажартаваў на развітанне,
Пасля спрэчкі, выліўшы ўсё зло:
- Нешта кашляе наша каханне,
Востры вірус захапіў яго!
 
Мне ці то з малітвамі да Бога,
Ці маліну бегчы ў лес збіраць…
ВРЗ – вылечная хвароба.
Трэба толькі з тыдзень пачакаць.