И куда же он нацелился...

И куда же он нацелился...
"І КУДЫ Ж ЁН НАЦЭЛіЎСЯ ?.."
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
 
Пайшоў на рэчку.
Думаў – нацягаю рАкаў…
Гляжу, з далЕчы
мужык сплывае,
кверху сракай…
 
Плыве ў штыблетах,
спінжаке
і пОртках…
Грабе рукамі, як умелец…
А я ўжо думаў,
што ён – мЁртвы…
Што – тапЕлец…
 
Падплыў паблІжай,
ткнуўся ў бераг носам…
Рака яго калЫша,
на хвалях гОйсае…
 
Спытаўся у мяне ён
цыгарэтку,
бо прытаміўся,
хоча адпачыць.
Тарашчу вочы я на дзіва гэта…
І трэба жа такое адмачЫць !
 
Купаецца, сцярвец,
ў адзЕнні…
То, можа ён – антынудыст,
ну той, што голым – анідзЕ ?
Ці ў госці да каго
кірУе ўніз ?
Але, чаплЯцца да людзей ў вадзе –
дык я ж, не беларускі КэДэБіст…
 
Дзялюся з "вадзяным" я цыгарЭткай,
дымлю,
ды й на яго дзіўлюсь…
Калі на вёсцы раскажу пра гЭткае,
дык не павЕраць,
засмяюць…
 
РаскачагАрыў цыгарЭтку у маўчанні,
перавярнуўся у вадзе наадварОт,
ды і паплыў далЕй,
дымок пушчаючы,
ну, чыста аднатрубны параход…
 
Паломнік, мабыць…
У Іерусалім…
Ці, ў Мекку…
Кудысьці ж надыць
чалавеку…
 
Адкуль плыве…
Куды паплыў…
Цікава…
Але, цяпер ужо – ня звЕдаць…
Так і не спытаў яго…
РазЯва…
І сумны,
пацягнуўся я да хаты,
снЕдаць…
 
Паеў за снЕданнем гарАчанькай яЕчні,
з патэльні падабрАў астАткі
лустай хлеба…
А з дУмак не зыхОдзе той мужык –
які плыве па рэчцы,быццам воблака па небу…
Не з нейкай мэтай…
Проста – вольнаплЫвец…
Не – ў Іерусалім…
Не – ў Мекку…
Плыве кудысьці сам сабе…
Шчаслівец…
*+*
**( з далЕчы - издалека; срака – жопа,задница;
пОрткі - штаны ; тапЕлец - утОпленник; адпачыць - отдохнуть;
адзЕнне - одежда ; КэДэБіст - КэГэБист; Кудысьці ж надыць – куда-то надо; цікава – интересно; цяпер – сейчас; ня звЕдаць – не узнать;
не спытаў – не спросил; сумны - грустный; снедаць – завтракать;
яечня – яичница; патэльня – сковорода;
быццам – будто; мэта – цель; кудысьці – куда-то).