жыву я тут, на Беларусi

Жыву я тут, на Беларусi,
Дзе нарадзiлася калiсьцi.
Ляцеу над хатай белы бусел -
I вось ужо дзiця у калысцы.
I мне, дзяучынцы-немауляцi,
Было спакойна i утульна.
Бо я была у роднай хаце
Ды подач з любаю матуляй.
Далонi цеплыя матулi
Мяне з маленства калыхалi,
А вусны любае бабулi,
Усе калыханкi праспявалi.
А потым брацiк нарадзiуся,
Такi ж жаданы, быццам я.
I бацька дужа ганарыуся,
Што у нас вялiкая сямья.
Як быццам птушкi, днi ляцелi,
Гадоу ляцела чарада.
Мы падраслi i паляцелi
У вырай з роднага гнязда.
I шмат насiла нас па свеце,
Але вярталiся iзноу
У гэты край, дзе сонца свецiць,
I дзе матулiна любоу.