Охрана Государственных границ
"Ахова Дзяржаўных межаў". Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Выйшаў я пад вечар з хаты –
бачу, з неба мне ў ва двор,
апушчае касманаўта
парашутавы шацёр.
Я на хату, за пярынай –
касманаўту падсцяліць.
Бо, калі ён жопай грымне,
можа ж ён яе адбіць.
Гэта ж вам – не шурык з даху,
а нябесны касманаўт.
Рассцяліў пярыну змаху,
і крашчуся : – Сьвят! Сьвят! Сьвят!
Касманаўт той вопыт мае –
на пярыну, ў аккурат !
І, сур’ёзна так, пытае :
– Гэта – Мінск, ці – Ленінград ?
Я ў адказ, што гэта – вёска.
І чарку, з хлебцам, паднашу.
Я па-віду тока просты...
А Дзяржаву – старажу !
З неба... Можа і не наш ён...
Можа Западны шпіён –
аглядаў тут нашы пашні !
Дзе тут бульба, дзе тут – лён...
А лён, і бульба – гэта грОшы !
Заграбуць сабе, таво...
А хрэна вам ! Ня Красна Плошча,
дзе Руст – скрозь рускі “ПВО” !
Касманаўта я – на лаўку,
ў рукі – сала, й – самагонкі...
і тэлефаную – Глаўнаму,
што спаймаў я тут шпіёна !
Не прайшло і поўгадзіны –
касманаўт ужо ў “дупЕль”...
А тут і пагранцЫ, радзімыя...
І павялі шпіёна, як мамзель !
Яно, канешне б, мне медАлю...
Ці, грОшай – каб на лісапету...
Дык не ! Па мордзе тока далі –
не вякаў, нават каб, пра гэтае...
Ну, ня далі мне мядалі...
Я жа – прОсты, я – ня горды...
Я ж - Дзяржавачку сцярог !
І ня буду я скандаліць,
што пабілі маю морду...
Я лён і бульбачку – збярог !
*+*
29 сакавіка 2014 г.
**( апушчае – опускает; змаху – с размаха; пытае – спрашивает;
пагранцЫ – пограничники; лісапета – велосипед; нават каб – даже;
сцярог – охранял; збярог – сберёг).