Згадай
Згадай, пачыналася так усё, праўда?
Размовы да цемры і "добрае ночы",
Што мусіла звычаем стаць. І назаўтра
Прыглушаны голас, чаканыя вочы.
Імкненне быць побач, трымацца за рукі,
У марах - хвіліны жаданай сустрэчы
Падчас надыходзячай зноўку разлукі.
Ласкавыя вусны. І моцныя плечы.
Штодзённа вяртаюцца зноў успаміны,
Як ты да сябе прывучаешь нясмела.
Мы ўсё ж спрабавалі. І вынік адзіны:
Ты не дачакаўся.
А я не паспела...
Размовы да цемры і "добрае ночы",
Што мусіла звычаем стаць. І назаўтра
Прыглушаны голас, чаканыя вочы.
Імкненне быць побач, трымацца за рукі,
У марах - хвіліны жаданай сустрэчы
Падчас надыходзячай зноўку разлукі.
Ласкавыя вусны. І моцныя плечы.
Штодзённа вяртаюцца зноў успаміны,
Як ты да сябе прывучаешь нясмела.
Мы ўсё ж спрабавалі. І вынік адзіны:
Ты не дачакаўся.
А я не паспела...