Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Ты помніш? (Верасень)

Ты помніш? (Верасень)
Ты помніш? Як верасень плакаў?
Як ціха… спявала нам ноч?
Ты помніш? Як больна ад стратаў?
Ты помніш, як бег басанож?
Маленства… прайшло і не зловіш.
Што зараз? – Ды толькі сума…
Ты помніш? У цёплых далонях…
Ты помніш… Няма ўжо цяпла.
Ты помніш. А лепей забыцца!
Забыцца! Ды толькі ніяк
Ад гэтага
Не адхрасціцца!
І смерць,
Быццам тая змяя,
Чакае.
Не нам з ёй змагацца…
Ты помні… ты помні мяне!
Калі
Давядзецца ўсё ж здацца
У верасні гэтым
Мне. 
Отзывы
Балюча... мабыць...