Мая апошняя калыска...
Я дышу. Ды толькі задыхаюсь.
Я крычу. Але не чутна слоў.
Я малюсь. І знову паміраю.
Быццам сплю, але не бачу сноў…
Голас мой
Стаў ціхі і празрысты.
Цень мой прыхіліўся да зямлі.
Вось – мая апошняя калыска.
Вось – па мне апошнія званы.
Я крычу. Але не чутна слоў.
Я малюсь. І знову паміраю.
Быццам сплю, але не бачу сноў…
Голас мой
Стаў ціхі і празрысты.
Цень мой прыхіліўся да зямлі.
Вось – мая апошняя калыска.
Вось – па мне апошнія званы.