У нябёсах тваіх цёмна-сініх...

У нябёсах тваіх цёмна-сініх...
У нябёсах тваіх цёмна-сініх
Сярод тысяч і тысяч свяціл
Я шукала адну з адзіных,
Ды шукаці няма ўжо сіл…
 
Я шукала сабе прытулку…
Я тулілась… да цёмных плеч…
Не знайшоўшы і там ратунку,
Бегла ад арэолаў прэч.
 
Сярод тых міліярдаў зорак
Не знайшлося ані адной,
Што б маё зупыніла гора,
Што б паранены свет мой
 
Асвяціла цяплом сузор’яў,
Назаўсёды прагнаўшы зло.
Я глядзела з усіх пакояў –
Толькі там такой не было… 
 
У нябёсах тваіх цёмна-сініх
Сярод тысяч і тысяч свяціл.
Я шукала адну з адзіных…
Ды знайсці не хапіла сіл…