Чалавек

Чалавек

Чалавек - ты вышей за, усіх на зямлі 
Чалавек абудзіся, вочы расплюшчы 
Плечы распраў, імпэт распалі 
І сэрца ачысці ад тлушчу. 

Бяры ў бярэмя зоры 
Сваёй рукою моцнай 
Ляці са ўсіх ног да прасторы 
І далячыні бясконцай. 

Твой сябар вецер імклівы
З табою ляцець ён гатовы
Не спыняць цябе краты 
Не спыніць ланцуг сталёвы.

Годнасці не ўроніш
Да сканчэння сэрцабіцця 
Свабоду сваю абаронішь 
Нават коштам жыцця. 

Скрозь цяжкія умовы
Скрозь крыўду,здраду,хлусню
Скрозь балючыя словы 
Ня дай згаснуць агню. 

Жывому агню, які азарае
Яскравы жыцця твайго шлях
І пры любых,умовах трымае
Цябе на варожых хвалях.

Чалавек - ты вышей за, усіх на зямлі 
Але, чалавекам цяжка застацца.
Шмат людзей, душу прадалі
А ці здоліш ты чалавекам застацца?