Праметэй

Праметэй
Ты подзвіг зрабіў, самаадданы
Людзям агонь, падараваў
За яго ты быў без віны, пакараны
Зеўс самадур, табе не дараваў.

Не дараваў спачування, да слабых
Бо невядома, літасць багам
Толькі гвалт, людзей абарваных
Знаём, жорсткім нябёс жыхарам.

Нёс іскру і чуў праклён наўздагон,
Зіхацелі ад злосці багі
Ты прыйшоў каб скончыць прыгон,
Людзей падняць ад нагі.

Полымя нёс ў далонях
А ад яго абуджалась зямля,
Жыццё ажывала ў скронях
Святло было бачна здаля.

Але Алімпу злыя багі
Табе адпомсціць парашылі
І закавалі цябе у ланцугі
На вякі лёс  твой вырашылі.

Ланцугом да гары прыкаваны,
Вечна арол дзюбам рве
Твае незагойныя раны,
Тваю печань балюча клюе.

Жахлівы, цяжкі і паламаны
Быў жалобны твой лёс
Але не скароны, не падпарадкаваны
Ты усе нягоды, мужна перанёс.

Ва ўзнагароду за тваю ахвяру
Тваё імя не забудуць ніколі,
Не забудуць якога цяжару
Пацярпеў ты ад жудаснай болі.

Усё гэта вельмі прыгожа гучыць
Але насамрэч і цябе
Не так цяжка, проста забыць.
Бо людзі, сёння забылі сябе.

Уласных герояў не успомняць.
Ім ворагі сталі бліжэй.
Каго заўгодна яны апаганяць
А тут ім імя Праметэй.

Магчыма што верш гэты
Апошняя падзяка табе
Бо людзі самі сабе, нігілісты.
Што ім Праметэй да цябе.