Издать сборник стиховИздать сборник стихов

НАВОШТА СПРАВЯДЛІВАСЦЬ?

Падман, як камень, цісне сэрца
І гне спіну да долу нізка.
Паблёкла ўсё вакол, здаецца,
Паўсталі перашкоды, слізка.
 
Шукаю ўпарта справядлівасць,
Хоць шлях у сыканнях змяіных.
Здзіўляюся, жыццё змяніла,
Фальш чую ў песнях салаўіных.
 
А справядлівасць з кожным крокам
Мяняе твар свой паступова.
Бывае думка, ненарокам,
Прашэпча: «Ты пазнаць гатова?»
 
Я разумею, шлях цярністы,
Не каралевай прыйдзе праўда.
Убор зусім не шаўкавісты...
Ну што ж, любую бачыць рада.
 
Змагу ёй заглянуць у вочы
І камень раздрабіць на сэрцы.
Гештальт закрыю, каб пракрочыць...
Па-новаму вучыцца верыць.