ЖЫЦЦЁ ГАРТУЕ
Як скамарохаў, бег хвіліны за хвілінай,
Мы — сірацінай ці царэўнай... Цэль ці промах.
Жыццёвым морам вяхі крочаць безупынна,
Дыхнуць палынам ці закружаць, бы чаромхай.
Трасе, як шулер, дымкай хваляванняў водар:
То боль, то згода — бацька і яго матуля.
Лагодай туляць ці з напевамі нягода...
Прайсці як бродам?.. Дзе ён?.. Мокрая кашуля.
Калі не з кніжак смак пазнаў бяды жыццёвай,
Ён - нам аснова, дум і спраў духоўных стрыжань.
Спіну пад крыжам горкай доляй і бядовай
Не дасць над долам гнуць спакусе з лжэ-прэстыжам.
Жыццё б`е вірам і гартуе чалавечнасць —
Пуцёўку ў вечнасць для душы даруе шчыра.
Яна рапірай, бы пранізвае Шлях Млечны,
Сусветы лечыць песняй усхвалення міра.

