Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЖАДАННЕ БЫЦЬ ЛЕПШЫМ

Жаданне быць лепшым, хаця бы не горшым,
Не горш за суседа, за брата, за свата...
Рыхтуе палітру, мазком асцярожным,
Спачатку, малюе наш вобраз заўзята.
 
Хлусня прыжывецца ў далейшым, сястрою
Для сэрца прыкінецца хітра, а розум,
Апоены славай жаданаю, зорнай,
Наложыць табу на мараль нашу й роздум.
 
Згубіўшы сябе ў закуліснай прасторы
Хлусні, адшукаць вельмі цяжка свой вобраз.
Схаваны ў цямніцы, за тоўстыя шторы,
Дар Божы згубіўся, развеяла злоба.
 
Сапраўднае «Я» не ўжываецца з маскай,
Душэўныя слёзы пякуць за фасадам.
Няўтульна, як кажуць, пад коўдраю з казкі
Драмаць ёй,чужому касцюму не рада.
 
Быць важна сабою на сцежцы жыццёвай,
Прыбрацца ў чужы сарафан не імкнуцца.
Губляем сябе, надзяваем аковы
На лёс свой, губляецца твар і пачуцці.