ГОРКІ СМАК
Горкі смак пранізвае нас хваляй,
Быццам звон званоў пад купалам царкоўным,
Бы ў часіны службы памінальнай,
Ці надзею ў сэрцы будзіць з Днём Хрыстовым...
Панясе між скал, глытае вірам,
Гне на дно і ліпне глей смалою.
Лёс клянём і давяць сэрца гіры
Болю, жахаў — не даюць душы пакою.
Калі ж мы дазволім разбудзіць нас,
Не дадзім схавацца лёсу ў мутных водах —
Горкі смак быў Божаю гадзінай,
Утрымала доля нас на паваротах.
Кропка слізкая дае два кубкі,
Робім выбар з мёртвай і жывой вадзіцы.
Плашч ахвяры нам накінуць мукі
Ці да сонца расхіснуцца аканіцы.

