Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ДЗВЕ КРОПКІ

Мы ў небе, на крылах у час перамог,
Здаецца ўвесь свет утрымалі ў далоні.
Не бачым, як дэман заве за парог,
Ён зорак святлом усхваляе карону.
 
Бывае бураны ламаюць наш лёс,
Пануе і з плачам у сэрцы няўцешнасць.
Вар`ят прапануе пагрэць у мароз,
Нас розум пакінуў на момант паспешна.
 
Дзве слізкія кропкі на нашым жыцці,
Яны сцерагуць, як крумкач, каб нарэшце
Скляваць і не даць нам сцяжынку знайсці,
З дарог грунтавых на абочыну звесці.
 
Жыццё процілегласці звяжа ў адну,
Як скралі эмоцыі розум знянацку...
Адзіны кулак нашу радасць й бяду
Сціскае... Міраж кліча хітрасцю ў казку.
 
Губляем зямлю пад сабою — наш крах...
Ёсць большае гора ў кагосьці і слава.
Змянілі малітву на гонар ці жах...
Так важна не збіцца нам з Божай актавы.