Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЗАЙЗДРАСЦЬ І ТАЛЕНТ

Зайздрасць народзіцца ў сэрцы,
Рвецца ў палёт, не стрымаць, быццам птушка.
Цяжка, не хочацца верыць,
Што не так здольны, душы непаслушнай.
 
Добра, калі з усёй сілай,
Мы пачыналі шукаць шлях удалеч,
Спрэчкі з зімою, з вятрылам
Лёсу духоўныя песні спявалі.
 
Хмары, калі наша зайздрасць
Топча і крылы ламае крылатым.
Над скрыжаванымі значнасць
Марыць адчуць і імкнецца заўзята.
 
Зайздрасць — для талентаў лакмус.
Там, дзе пяшчотаю Божай абвіты,
Не прыжываецца вірус...
Адмежаваны ад сэрцаў малітвай.
 
Таленты радасці зерне
Сеюць вакол і падставяць плячо тым,
Хто, той прамень, што праз церні
Шле прывітанне ад зоркі, з пяшчотай.