Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ШТО НІ ДЗЕНЬ

Што ні дзень, то прысвячэнне,
Розум хітры тчэ і тчэ нам.
Ветра дзень і дзень машыны,
Дзень дабра і дзень мышыны.
Сонца дзень і дзень світання,
Лапця, глупстваў і жаданняў.
Дзень галёшаў і бацінка
Ды жучка і павуцінкі.
Кожны дзень святкуй, дзівіся,
Прысвячай дзень кошцы, крысе...
На паперы складна, гладка,
Пакрывае сэрца латкай.
Пажылым, шкада, павага —
З тых вякоў, як кажуць, сага.
Бот, халява... болей-далей
Усе дні сягоння ўкралі.
Дзён не маем для сумлення,
Весялухаў розных пленнік.
Мо патрэбен спісак новы,
Каб балелі ў нас галовы
Не па боту і халяве,
А па ніве, бацьку, маме.