Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЯНА НЕ ЗГІНЕ

Нашапчы мне, мудры вецер,
Дзе згубіў мой край усмешку?
Паміж гор якіх, ці ў клеці
Заблукала безуцешна?
 
Адчыніць як тыя далі,
Заманіць у нашы хаты?
Каб прахожых мы віталі,
Бы жаданага ў дом свата.
 
Каб блішчэлі нашы вочы,
Бы на ясным небе зоркі.
Твар, як месяц сярод ночы,
Адцураўся міны горкай.
 
Пакланюся Сонцу, Небу,
Сабяру прамені ў жменю.
А вясной усмешку з хлебам
Ды з малітваю засею.
 
Тайны вецер адчыні мне,
Навучы спяваць душою,
Абяцай, яна не згіне,
Цвеліць сэрца шэпат мрояў.