ТВАРЦОМ НАКАНАВАНЫ

Сцежку лёсу, захаваную iмжою,
Адшукаць бы, не зблудзiцца за мяжою,
За мяжой святла, крыла Тварцовай ласкi…
У рацэ спакус не напiсаць свой пасквiль.
 
Пiльна сэрцам бачыць скрозь сцяну туманаў,
Зоркi блiк заўважыць, што схавана хмарай.
Замысел чытаць сярод радкоў пявучых,
Чуць душы гучанне: радуе цi мучыць?
 
У паветры кожны атам поўнiць водар,
Божаю рукой пралiты ды с турботай.
Сэрца адчынiць бы Боскаму дыханню,
Падарыць душы сваёй надзей свiтанне.
 
У нябёсах зорных адшукаць праменьчык,
Што душу кранае, клiча Шляхам Млечным,
На сцяжынку долi высвяцiў напрамак,
Нам рукой Гасподняй адчыняе браму.
 
Браму на грунтовую сваю дарогу,
Дзе паклон у пояс роднаму вытоку:
Поiць элiксiрам, зажыўляе раны…
Запаветны шлях, Тварцом – наканаваны.