АВАЛОДАЦЬ МАРУ СЛОВАМ
Авалодаць мару словам,
Вiртуозна, артыстычна,
Каб шапталi: «Не жанглёр вось,
Спеў лiецца меладычна…
Край адзене ў сарафанчык –
Што стаiць, як каралева.
Зоркi дзiўна ў небе танчаць,
Кружаць дружна з птушак спевам.
Зачаруе камплементам –
Засмяецца месяц гучна.
Праляцiць з крылатым ветрам,
Каб прачнулiся пачуццi».
Толькi дзе мне навучыцца
Не згубiць цяпло i мары?
З студнi бацькавай вадзiца
Змые з сэрца змея хмары.