Martyrs

Спалі імя маё, шаноўны.
Спалі, кабы хутчэй яго забыць.
Вось я памру, і назаўсёды
Ты пазабудзеш, як тварыць.
 
Такі твой кошт. Любая муза
Калісьці цалкам дагарыць.
А ты, шалёная абуза,
Без творчасці не зможаш жыць.