Роздумы ... /санэт/

Увагі не звяртай на шэрасць неба ,
На дзень кароткі і на нудны дождж.
Прымі спакойна гэта ўсё, як трэба -
Дзень новы, ведай, зменіць ноч усё-ж.
На лепшае ты не губляй Надзею,
Для Веры месца ў сэрцы адшукай.
Не зачыняй перад Любоўю дзверы,
А горыч адпусці за небакрай.
Мне хтосьці скажа: - Гэта так няпроста ,
Бо надта "паласатае" жыццё
І горшае ўсё ліпне бы кароста...
Дай моцы, Божа, так змяняць быццё -
Духоўнаму, каб ні мяшала росту,
Каб Годнасці не знікла пачуццё!
 
* * * 18.11.2024г.