Переклад с узб. оды Камiла Сiндарава

Дзянькоў хоць не прайшло i трох,
Сумую, бо забыць не змог,
Надзея – кветачкi расток,
Душу кахання жар апёк.
Тваiм каханнем сэрца апаiў,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Мой светач, быццам месяц твар,
Жыццё ўдыхнуць, ты маеш дар.
Убачыць бы, ў вачах нуда,
Нiкога так я не жадаў,
Бы месяц, ночку азарыў,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Я абдымаю ў сне твой стан,
Каханне пью, бы траў адвар,
Прачнуся, быццам мёртвы, жарт,
Ад ценю ўласнага – у жар.
Даруй здзяйсненне мрой маiх,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Радзiмка з вуснаў свецiцца,
А вочы – два паўмесяцы,
Схавалi маё сэрцайка,
Ад твару й слоў, так соладка,
Твой голас – мёд, ён сэрцу мiл,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Ты, як Анёл, завеш увысь,
Бясцэнны ў царстве жэмчуг, прыз,
Я б без цябе у цемры знiк,
Ты на шляху яскравы блiк.
Палац разбурыцца, калi адзiн,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Лайлi, а можа Дзiларом,
Гатовы стаць тваiм рабом.
З тваiм каханнем сто гадоў
Хачу я жыць, служыць гатоў.
Хоць i багаты, ды ля ног тваiх,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Вазьмi, што хочаш, усё аддам,
Усею кветкамi твой храм,
У сэрцы вобраз твой i твар,
Ў вачах усмешку захаваў.
Гатовы за табой iсцi сляпым,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Пралью я з золата дажджы,
Тваiм хачу стаць назаўжды,
Па звычаях тваiх рад жыць,
Гатовы выкрасцi ў начы.
Мяне i канец света б не спынiў,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Жыць без цябе – згубiць ўвесь сэнс,
Бяссэнсавасць жыцця, як смерць,
Ты – кветка, я твой салавей,
Мой лёс – на сцежаццы тваей.
Надзею дай, пачуццям вер маiм,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Шчадроту сэрца падары,
Напiцца дай тваёй красы,
Начы кахання боль збяры,
Дай чаю з рук, прываражы.
Парог твой стаў прыстанiшчам маiм,
Найлепшая з усiх ты, Гулайiм.
 
Магчыма сокал на канi
Паманiць зоркай ў вышынi.
Мяне кахай, прашу, заўжды,
Бы ў казцы, радасць зберажы.
З кахання чашы шчасце не пралi,
Казашка, твар, як месяц, Гулайiм.