Про шурика и комаров.

Про шурика и комаров.
"ПРА  шурыка  і  КАМАРОЎ".
Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”

 Пад  вечар сеў  на  лаўку  у  дварЫ.
ПерадыхнУць.
Ад  дзЁнных  спраў  замУчаны…
Калі б, як  птушкі, шчабятАлі  камары…
То, можа б, не  былі б  такімі  злЮчымі…

Сядзелі бы  на  яблыні, ў  цішы…
Настрой бы  падымалі  шчабятАннем…
Галоўнае – ад  іх жа  не  ўцячы !
Бо  я  для  іх – вячЭра  і  снядАнне…

АдкУль  на  свеце  гэткая  напАсць ?
Як  ў  чалавеччы  мір  паскУдства  гэта трАпіла ?
Ну, кровапіўцы !
Чалавечча  кроў  ім  ў  сласць…
Мікраскапічныя  вампіры-Дракулы…

Каліб  яны  здавалі  нашу  кроў
у  донарскія  пункты, як  насЕнне…
Была б  тады  карысць  ад  камароў…
А  так – сабе  і  задарма !
Ну  чыста  шурыкава  племя !

Каліб, як  птушкі, шчабятАлі  камары…
То  можа б  не  былі б  такімі  распраклятымі…
А  можа  не…
Вось  шурык – нам  шчабЕча,
шчэ  з  якой  пары…
А  кроў – сасЕ…
СасЕ…
Як  тая  Дракула…
*+*
28 ліпеня 2013 г. на вуліцы Тадевуша Касцюшкі у г.Косава.