УПАКАВАНЫЯ РУПЛIВАЮ РУКОЙ

Магчыма мода нас вяртае,
Стыль рэтра ахiнае аўрай тых часiн.
Сукенка мацi, гукi танга,
А за акном чаруе пахамi язмiн.
 
У кожнай рэчы – мацi погляд,
Цяпло бязмернае, пяшчотная рука.
Знянацку вецер, быццам воклiк,
Маей матулi, цiхi, ветлы, здаляка.
 
Перабiраем шыфанеры,
Як бы кранаемся да сэрца i душы.
I вельмi хочацца нам верыць,
Што дзесцi там вартуе нас, у вышынi.
 
Развязваем яе вандзэлкi,
Упакаваныя руплiваю рукой.
Iх пах нас асыпае хмелем,
А думкi стракацяць бурлiваю ракой.
 
Усё калiсцi на патрэбу
Паклала, завязала сцiпла ў вузялок.
Пакiнула духоўнай скрэпай
Для нас сваёй любвi агеньчык-светлячок.