З МАНОЙ У ЗГОДЗЕ
Хлусня на вудачку так вёртка
Нас пачапiўшы павязала.
I прыжылася меткай горкай,
Субстанцыяй крывi, нядбалай.
Яшчэ крадзёж, як брат сардэчны,
Прылiп, што банны лiст, да сэрцаў.
Тандэм iх – душы сакалечыў,
На свой манер iх кружыць, верцiць.
Хто агiбаў змяёю праўду,
Быў майстар вывернуць, аздобiць.
Той меў высокую пагарду –
Умее жыць i мае вопыт.
Што значыць краў? Ён мог прынесцi
З работы дэфiцыт! То гонар!
Жанiх, як кажуць, на ўсе дзвесце –
Плыла гавэнда ўдалеч звонам.
Раз попыт ёсць, то блат i повязь,
Згубiлi веру жыць папраўдзе.
Каштоўнасцi, бы ў буру човен,
Душа з манной жывуць у згодзе.
Мы ў дваццаць першы век прынеслi
Скажонае сваё мышленне.
Сярод законаў жыць нам цесна,
Фарбуем свет сваiм жа ценем.