ЖУРАУЛIНАМУ КРЫКУ НАСУСТРАЧ

З крыкам клiн жураўлiны
Праплывае ў нябёсах высокiх.
Нясе ў край свой былiны,
Подых цёплых вятроў тых далёкiх,
 
Што сагрэлi зiмою,
Прытулiлi ў часы завiрухi.
Спеў разносяць вясновы,
Прыпынiся i разам паслухай…
 
Сваiм крыкам гуллiвым
Будзяць край, уздымаюць на крылы.
Абяцаюць, што лiўнi
Змыюць смуту, развеяць з вятрылам.
 
Абагрэюць расточкi,
Сокам дзiўным напояць удосталь.
Светлы дзень нам прарочаць…
Радавыя уюць зноўку гнёзды.
 
Ажывае край плённа,
Жураўлi ў промнях сонечных кружаць.
Маё сэрца натхнёна
Жураўлiнаму крыку насустрач…