ХМАРА ЦЯЖКАЙ ЦIШЫНI

Хмара цяжкай цiшынi
Навiсае, плечы давiць.
Чорны коршун ў вышынi
Сее страх з дажджом крывавым.
 
Свае крылы распасцёр,
Як цiскамi, кiпцюрамi
Цiсне сокi фантазёр,
Скрыўшы сонца купаламi.
 
Ўе вяроўкi ў цемры злой,
Мочыць iх хлуснёй паганай.
Элiксiр жыцця лухтой
Замяшчае акаянны.
 
Носiць ў дзюбе смерцi пах,
Выдзеўб сэрцы у паслушных.
Ў цiшынi лiсток зачах,
Зачарсцвелi моцна душы.
 
Толькi продкаў гучны клiч
Моцы дасць карэнням праўды,
Абарве пажухлы лiст,
Мост збудуе з намi ў заўтра…