ПАСМЫ ГIСТОРЫI
Нас кормяць вякамi лухтою,
Гiсторыю мажуць на сподак.
Прычэсаны пасмы рукою,
Каравай… Ды так год за годам…
З бяспраўем законы Сусветаў
Змагаюцца, шлях выпрамляюць.
Збiваюцца пасмы з iмпэтам
Пад крыкi антыхрыста з лаем.
Гiсторыя енчыць, як птушка,
У гнёздах спавiтых хлуснёю.
Бураны праўдзiвыя рушаць
Сцяну з чарнатой векавою.
Ў каўтун, завiлi чарадзеi
Гiсторыю з пасмаў жыццёвых.
Развеяць, мы цеплiм надзею,
Вятры, ды iх подых вясновы.