ДУША ТАМ У НЯБЁСАХ

Там у нябёсах, можа хмаркай,
А можа сонейка гуллiвым промнем,
Цi ў просiнi нябеснай чайкай
Вы пiльна сцеражаце шлях i дом мой.
 
Вас цешаць поспехi нашчадкаў,
У снах вiтаеце усмешкай цёплай.
Калi абрыў, дрыгва знянацку,
Выводзiце сляпых з дарогi топкай.
 
Марнуюць вас памылкi нашы,
Пазбаўленыя голасу, душою,
Ратуеце ад горкай чашы,
Нябачнай сiлай будзiце зiмою.
 
Калi я плачу, чую голас
Ад прадзедаў, дзядоў, матулi, бацькi.
Душу маю, як ў восень колас,
Ваш дух надзеяй поўнiць у час цяжкi.
 
Мы звязаны адною нiткай,
Наш шлях – пагарда ваша у нябёсах.
Мы разам з вамi у малiтвах
Яднае нас iх гук мнагагалосы.