ЗА УСЁ, ЯК КАЖУЦЬ…

ЗА УСЁ, ЯК КАЖУЦЬ…
 
За ўсё, як кажуць, заплаць патрэбна:
Грашымi, цi сваiм жыццём…
Ярмо ўзвалiць на плечы блiзкiм, крэўным –
Што сеем, тое i пажнём…
 
Прадаўшы ў пошуках дарог сумленне,
Купiўшы «гонар» за мядзяк.
Схаваўшы вочы ад свайго падзення,
Губляем Богам даны шлях.
 
Крынiцу роду з чыстаю вадзiцай,
Хлуснёю труцiм i быллём.
У смагi час унукам не напiцца,
Мы радавую нiтку рвём…
 
За ўсё, як кажуць, заплаць патрэбна:
Нябесным плачам жаўрукоў,
Атручанай зямелькай i паветрам,
Душой з вуглёў i ласкуткоў…