ДУША I СЭРЦА ЗАЙЗДРАСЦI ВУЗЛОМ…

 
Бяжым, хутчэй спяшаем свет абняць,
У спешцы за свае чужыя думкi
Прымаем, здольны верыць, усхваляць.
Блазнерскi жарт блакуе розум хутка.
 
Душу i сэрца зайздрасцi вузлом
Шалёна павязаў сасуд блакiтны.
Урэшце зблыталi дабро са злом,
Хаваем праўды соль у лабiрынты.
 
Што продкi нашыя былi людзьмi,
Задыхаўшыся ў гонцы, помнiць цяжка.
Як свечкi, тухнуць дабрынi агнi,
Душа пакiнула – ды нам не важна.
 
На крылах ерасi у вышынi,
Сцiскаем у кулак i рушым зоры.
Не чуе сэрца звон, звiняць званы,
I кружаць зграi варання ў прасторы.
 
Згубiць заўжды лягчэй. А як вярнуць,
Адмыць душу? Дзе ўзяць ялей для сэрца?
Нашчадкам прыдзецца слязу глынуць,
I перажыць распяцце грамавержца.