НIРВАНЫ СВЕТ
Дрыжаць, як лiст асiнавы, нябёсы,
Пад дзiкiм бразгатам стальных зубоў.
Хаваюць твары за смугой бялёсай,
На ломаны пятак мяняюць кроў.
Труцiзнаю сасуды кравяныя
Напоўнены, заве нiрваны свет.
Пакрыта ганьбаю жыцця святыня,
Зацьмiў святло шалёны звон манет.
Каштоўнасцi, як восенню пагода…
Пяюць псалмы i усхваляюць смерць.
Не адшукаў шайтан шляхоў да Бога,
Закружаны салодкасцю хiмер.
Смуга мяняе колер на чырвоны,
Крынiцы затапiў крывi паток.
Не чуем струн, уратавання звонаў,
П`янiць, як грог, атручаны душок.
Экстаз агульны, душыць эйфарыя,
Нiрваны свет, заслона на вачах.
Факстрот, душа ў абдымку са стыхiяй,
Танцуе па крывi i на касцях.
Цi праглыне у цемру свет нiрваны,
Цi вернемся i задрыжым лiсцём
Ад праўды, што пачуем, нечаканай,
У сэрцах запячэ жывым агнём…