ПЕСНЯР ЗЯМЛI ВАЛОЖЫНСКАЙ

Прысвечаны Дунiну-Марцiнкевiчу
 
Наш зрок варожыць маляўнiчым краявiдам,
Шумiць, гудзе вакол магутны лес яловы.
Iмчыцца Люцiнка, бы стужкаю спавiўшай,
Iмклiва ўдалеч разам з крыкам жаўруковым.
 
Багаты фарбамi i трэллю салаўiнай…
Край абудзiў яго, стаў творчаю калыскай,
Увагу прыкаваў да долi селянiна,
Душу расцвялiўшы слязой сялянскай чыстай…
 
Кранала творца цяжкасць хлебаробскай долi,
Ён бачыў сiлу самабытных душ народных.
У творах славiў просты люд, жаданне волi,
Адкрытых, чэсных, слаўных, сцiплых – сэрцам годных…
 
Паэт i драматург – «дудар наш беларускi» –
Вiнцэнт-Якуб, зямляк, так зваў сябе часамi.
Аб мудрасцi плыве гаворка поўным руслам,
Успыхвае у сэрцах, светлых, прамянькамi.
 
Гасподзь прасыпаў шчодра талентаў скарбонку:
Пiсьменнiк беларускi прафесiйны, крытык –
Ў яскравых зорах шлях Навума Прыгаворкi,
Зiяе ў свеце яго вобраз знакамiты…
 
Любiў пажартаваць, меў сатырычны гумар,
Не прамiнуў сваёй сатырай гонар шляхты.
Высмейваў пыху, поўную нiкчэмнасць думак –
Пустых i недарэчных, ды зусiм не вартых.
 
Стаяў ён у вытокаў мовы беларускай,
Лiтаратурнай, чыстай, што кранае сэрцы,
Памкненнi будзiць меладычнаю спакусай,
Ўздымае думкi ўвысь, дае жаданне верыць…
 
Няма фальварка сёння, дзе-нiдзе прыступкi,
Як з герба лебедзi плывуць на гладзi воднай,
Ды пень магутнай лiпы, што садзiлi рукi
Паэта… Памяць-скрэпа наша, верагодна…
 
Пакiнуў нам у спадчыну свой творчы эпас –
«Iдылiя», «Гапон»… Як звёны ланцужковы
Памiж эпохай песняра i нашым векам,
Яго героi – наша моц у час суровы…