УРОС У ЗЯМЛЮ ДУШОЙ I СЭРЦАМ

Урос ў зямлю душой i сэрцам,
Зямельку, што узгадавала.
Дзядоў дыханнем разам з ветрам
Душу лагодай спавiвала…
 
Вясной пракладзеная скiба,
Бы луста на стале святочным.
Зрок цешыць мне зямлiцы глыба,
Зiяе ў промнях, сэрца точыць.
 
Насычаная свежым сокам,
Стагоддзяў даўнiх нясе водар.
Вяртае думкi ў час далёкi,
Што знеслi рэк бурлiвых воды.
 
Урос ў зямлю душой i сэрцам,
Карэннi глыбака пранiклi.
Усiм нутром хачу я верыць,
Што заiграюць ў краi блiкi.
 
Закаласiцца наша нiва,
Нальецца сонцам буйны колас.
I разнясе жураў на крылах
Мiралюбiвы продкаў голас…