ХРЫСТОС УВАСКРЭСНЕ

Смала ў катле кiпiць вякамi,
Паветра закапцiла чорнай сажай,
Як жмых, разносiцца вятрамi,
Што кружаць з вараннём i страхам дражняць.
 
Сусвет iмкнецца супакоiць,
Трасуць прастор хваробы, катаклiзмы.
Ды зачарствелы свет ад злосцi
Душу i сэрца павянчаў з цынiзмам.
 
Гнiлым сачыцца сажа сокам,
Бы пераспелыя плады у садзе.
Смуродам будзiць крок за крокам,
Змянiла шторы на фiранкi ў хаце.
 
Блiшчыць маланка у нябёсах,
Грахоча гром, калоцяць высь раскаты.
Звяртаюць нас да продкаў глосаў,
Яны, як лекi, ад духоўнай страты.
 
Анёл знiшчае сваiм ценем
Пажарышчы, разносiць сонца блiкi.
Любоў у сэрцы хутка вернем,
Хрыстос Ўваскрэсне ў Дзень Вялiкi.