СЭРЦА УСМЕШКА

Як бы не згушчалiся над намi хмары,
Трэба пастарацца усмiхацца сэрцам.
Не дазволiць смутку лёсам уладарыць,
Павышаць частоты да смяротных герцаў.
 
Адшукае благадаць ад Бога сэрца ўсмешка,
Заiскрыць духоўнае святло ў далонях.
Расквiтнее далягляд, аблашчыць i уцешыць,
Сонца ў сэрцы пасябруе з нашай доляй.
 
Сонечныя промнi з ветлаю усмешкай
Узрасцяць расточкi, каб квiтнела мудрасць.
Шчасце i надзея, не спалохай спешкай,
Боль у нашых сэрцах ветрыкам астудзяць.
 
Засмяецца сэрца ды расправiць крылы,
З вецярком папутным не пужае бездань.
Цёплая усмешка надае нам сiлы,
Не згубiўшы шлях, прайсцi дрымотны цемень…
 
Беражыце ўсмешку пры любым надвор`i,
Не губляйце час i не iснуйце ценем –
Маячок на сцежцы, светлай, зрушыць горы,
Прамянёк, што на сваю сцяжынку зверне.