ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

Лятуць дзянькi, як птах, на крылах,
Не прыпынiць, каб перажыць ўсё зноўку.
Вяртаюся да дзён шчаслiвых,
Каб навальнiца з бураю замоўклi.
 
Пытаю у сябе, часамi,
Як шлях знайсцi, каб быць заўжды шчаслiвай?..
Замучыў допыт вечарамi,
Гудзе настырна, быццам шмель гуллiвы.
 
Абшарыў свет магутны вецер,
Спытаю у яго свой шлях да шчасця.
– У кожнага сваё, размоў не церпiць –,
Шануй, каб зорка ў сэрцы не пагасла.
 
– Як толькi напаўняю ветразь,
I паруснiк, бы чайка, мчыць удалеч.
Даю дыханне мора зведаць –
Душа мая развiтваецца з жалем.
 
А можа мне бярозка скажа,
Як шчасце пасялiць у сваiм сэрцы?
Яна, па-мяцярынску, важна,
Шапнула мне – любiць, гарэць i верыць.
 
Калi пад кронаю маёю
Гучыць прызнанне любай у каханнi.
Галiнкамi iх грэю, мрою,
Шчаслiвая – я разам на спатканнi.
 
Душу напоўнiць трэба сонцам,
Вучыца радавацца блiзкiм, родным.
Не даць зманiць свой лёс чырвонцам,
Застацца чалавекам з сэрцам годным.