НЕБА, ЯК МОРА
Неба, як мора, насычана соллю,
Сiняе, цёмнае з чорным адценнем.
Хмары, спавiўшы бядой нашу долю,
Сонца i зоры хаваюць за ценем.
Небам у хмары сабраныя слёзы,
З дожджыкам спешна iмкнуцца да долу.
Соль праступае, як грэбень, бялёсы,
Разам з туманам звiсае над полем.
Столька сабралася злобы ў нябёсах,
Выплакаць восень i вёсны не ў сiлах.
Зiмы галосяць, плыве адгалосак,
Беды хаваюць ў балотных магiлах…
Грэх туманом абвiвае праменi,
Фокуснiк сэрцы хавае заслонай.
Сцеле на розум глухое зацьменне,
Горка душа плача разам з пагодай.
Лета без сонца, зiма без марозаў –
Часам бывае, малю каб нядоўга.
Сонца шукаем, пагоды не слёзнай,
Сцежкi духоўнай, вяртання да Бога