СТАРЫ НОВЫ ГОД

СТАРЫ НОВЫ ГОД
 
Новы год Стары пастукаў ў дзверы,
Цудам марыць адарыць наш край.
Выюць разгуляўшыся завеi,
Песнь лiецца гучна: Баю, бай…
 
Укрываюць цёплай коўдрай поле,
Лес гудзе з каронай на чале.
Напявае вецер нам аб долi,
Калыханку родным нiвам шле.
 
Просiць адпачыць у сне прыроду,
Даць зямельцы смагу наталiць.
Каб праросткi й колас, год ад году,
Крэплi, плёнам свет маглi здзiвiць…
 
Спi наш лес, палi, лугi i рэчка,
Пухам грэе зiмушка-зiма.
Пахавала вея нават сцежкi,
Каб тлусцей вясной была ралля.