СЭРЦА БЕЗ СУМЛЕННЯ

Дзе сумленне прадаецца
За няшчасныя грашы.
За сталом пiруе ерась,
Шпарка крочыць па глушы.
 
Маладухай кружыць хiтрай,
Ўсiх паслушных – пад крыло…
Недавер`е – скруцiць гiдра,
Каб не сеяла святло…
 
Розум топiць у тумане,
Шкарлупiна на душы.
Топча сэрцы ў акiяне
Перапоўненным хлуснi.
 
Зорнае хавае неба
Мураванаю сцяной.
Замяняе быль на небыль,
Спавiвае думкi цьмой…
 
Крок за крокам у балота
Без сумлення мы iдзём.
Д`ябал – родная iстота…
Парасло нутро быллём.
 
Прачынацца трэба хутка,
Бо над пропасцю нага.
Травiць нас маны атрута,
Што лiецца, як рака.
 
Зоры ясныя мiгаюць,
Ў сэрцы просiцца прамень,
Вышынёй нас зазываюць,
Прадракаюць новы дзень…