ХРЫСТОС УВАСКРЭС

Вякамi Джын нас паланiў,
Бялёсай дымкаю звiсаў на вейкi.
Мiкроны хiтрае хлуснi
У небыццё настырна гнулi стрэлкi…
 
Знячэўку, бы ваду ручай,
Рэальны свет змянiлi сiзым клонам.
Падманны гонар павянчаў,
Масцiм свой «светлы» шлях на дзiкiх стогнах…
 
Разносiць вецер лiха плач,
Хавае, як прайдоха, у сумётах.
Прымчыць з буранамi лiхач,
Расток сарве, рассее па балотах…
 
Замураваў скалой прамень,
Скаваў у льдзiнах думкi, погляд смелы.
Навiсшы сажай чорнай цень
Ўвабраў рэальнасцi рукой умелай…
 
Iдзём па вострых камянях,
Вядомыя настырна богам пекла.
Нам затуманiў сэрцы страх,
Нутро стагоддзямi з`ядае здзека…
 
Мы аддалi душу ў палон,
Блукаем па жыццi з нстроем дзiкiм.
Хрыстос Ўваскрэс – нясецца звон,
Заве прачнуцца сэрцы на Вялiкдзень…