МАТЫЛЁЧКI

Матылёчкi-матылькi
Закружылi у паветры,
Ў прамяньках, як аганькi,
Быццам зорачак букеты.
 
Крыюць белай коўдрай дол,
Весяляцца у сумётах.
Вецер, бы гудзенне пчол,
Вые, кружыць у палётах…
 
Прабяжыць вiхураю,
Прапаўзе пазёмкай ў полi.
Ды з ухмылкай хмураю,
Цягне песнь аб нашай долi.
 
У адзеннi пышным край!
Малады ў такiм убраннi.
Дарыць сок, каб каравай
Наталiўся, стаў румяны…
 
Не спужаць бы матылькоў,
Папрасiць застацца з намi,
Адшукаць бы ветлых слоў,
Ды дамовiцца з вятрамi.
 
Запрасiць на Новы год
Пакружыцца карагодам,
Каб ажыў душой народ,
Не зманiлi больш дрымотай…