ЗЯРНЯТКI З ДЗЯЦIНСТВА
Прайшоўшы праз дзяцiнства i юнацтва,
Адкрыўшы дзверы у дарослы свет,
З апекаваннем марым развiтацца,
Знайсцi на поезд шчасця свой бiлет.
На шлях ступаем з верай i надзеяй,
У сэрцах захаваны наш багаж
Зярнят няспелых – мацi й бацька сеяў,
Каб выспелi, не закружыў мiраж…
Зярняткi родныя, з гадоў дзiцячых
Пытаемся прыладзiць ў новы час.
Бывае радуюць, бывае плачым –
Глыбокi след наносяць, як алмаз.
Калi карэннi дужыя, глыбока,
Расткi смялей даюць багаты плён,
Цяжэй сарваць, схiлiць чужым патокам,
Адняць упэўненасць, парушыць сон.
З падтрымкай родных шлях прайсцi лягчэй нам,
На сэрцах раны лечацца хутчэй.
Вытокаў голас, бы спявае флейта,
Дае нам сiлы выпiць свой ручэй.