ВIХУРА

Разгулялася вiхура
За акном маiм, у садзе!
Ахiнае снежным пухам,
Шэрань ўе на даляглядзе…
 
Шаль ажурную на дрэвах
Сцеле тонка чараўнiца.
То чаруе сваiм спевам,
То заплача, як блуднiца…
 
Ўгаманiцца на хвiлiнку,
Зробць хiтры адпачынак.
З новай моцай па галiнках
Зашальмуе павуцiнкай.
 
За завесай цёмна шызай
Промнi сонца заблукалi.
А вiхура сваёй грывай
Рассцiлае мякка шалiк…
 
Комам снежным у нябёсы
Узляцiць бывае смела,
Раскудлацiцца кур'ёзна
Дол накрые коўдрай белай…
 
Потым стукне моцна ў дзверы,
Выклiкае на спатканне.
Быццам сватаць кавалеры
Заблукалi на змярканнi…
 
Разагнала па сядзiбах
Сваёй песняю вiхура.
Свет хавае ў снега глыбах,
Неба вейкi зводзiць хмура.