Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ПАЛОТНЫ ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА

Будынiны, нахiленыя злёгку,
Ды пачарнеўшы плот пад цiскам часу.
Нясцерпны боль за шлях народа горкi,
Лёг на палотны ценем без акрасу…
 
Бушуюць ветры i жыццё гайдаюць,
Высмоктваюць бядою з жылаў сокi,
Сумотай на яго палотны асядаюць,
Сцiскаюць сэрцы, нам даюць урокi…
 
Ды незнарок, з-за цемры цёмных фарбаў,
Рака вiецца паскам бiрузовым,
Iскрыцца i дае надзею марам,
Што дзесьцi месяц шлях шукае новы…
 
Дабро i зло, як яблынькi ля хаты,
Адна у цвеце – пустацвет другая.
Карэннi звiты, кроны iх распяты,
Дадолу гнуцца, бы душа блукае.
 
Як сымбал пошукаў духоўнай сiлы,
Скала, адшлiфаваная стыхiяй.
Не пахiснулi ў моры хвалi злыя,
А заiграла залацiстай грывай.
 
Узняўшы позiрк чысты да нябёсаў,
Злажыўшы рукi сцiпла у малiтве,
За свой народ, за край мастак у просьбах,
Зашыфраваных сочнаю палiтрай…
 
Палотны Рушчыца хвалююць сэрцы,
Яны яго жыццё i боль, i мiласць.
Даюць надзею прагнуць шчасця, верыць,
Iсцi на зорку, што над небасхiлам…
 
Кантраст святла i ценю - гэта сутнасць
Жыццёвай фiласофii спрадвеку.
Галоўнае, каб не гублялi мудраць,
Шукалi шлях свой i знайшлi уцеху…