НЕ СТАЦЬ ГАРГОНАЙ

Калi не Божыя вядуць законы,
А верхаводзiць хiтрасць хвацка,
Служыць – у хуткiм часе стаць гаргонай,
Стаць персанажам для нападкаў.
 
Паверыць у бязглуздзiцу душою,
Ды прызываць на шлях няверных –
Замазаць лiпкiм брудам, як смалою,
Свой шлях, закончыць яго ў цернях.
 
Каб з цiны тванi выйсцi непрыкметна,
Патрэбна вывернуцца змеем.
Калi змянiла колер недарэчнасць,
Адчуць – з якога боку вее.
 
I самае галоўнае, што верыць
Павiнен толькi ў час гаворкi,
Падкрэслiць для натоўпу сiлу, вернасць,
Што за iх лёс ты звернеш горы.
 
Ачнуцца ад хлуснi цераз хвiлiну,
Не помнiць нават сэнс размовы.
У гэтым шанс прайсцi па лабiрынту,
Кiрунак запрыкмецiць новы…
 
А можа шлях свой з самага пачатку
Не даць звярнуць у бок дракону.
Ля абразоў не затушыць лампадку,
Пражыць па Божаму закону.