Размова
Пачуць павінна добрае, ледзь галаву паклаўшы
На плечы твае моцныя, нічога не тая,
Але маўчыш нібыта ты кепскае пазнаўшы,
І цісне ў грудзі самотная журба.
Агіда і пустэча схапілі розум шчыльна.
Пытаю я “Што здарылась?” і чую твой адказ:
“Гляджу на твае вусны і радуюсь вачыма,
А серца ўсё маўчыць – не бачыць разам нас…”
Адразу зразумела твой холад у абдымках –
Я доўгі час чувала, а страх перешкаджаў.
“Вядома мне пра гэта, што ўсё было памылкай,
Бо адчувала горыч, калі ты цалаваў.
Я не злуюсь, павер мне, і дзякую за праўду…” –
Казала я спакойна, а дух трымаў мой жах.
Так проста мае словы выказвалі падзяку,
Але, нарэшце, слёзы з’явіліся ў вачах.