Глядзець бясконца

І хочацца глядзець бясконца,
Як кружаць белыя буслы.
Над возерам садзіцца сонца,
Ды спеюць жытнія далы.
 
Як вольна праплываюць хмары
У цудным моры сінявы,
Як травы між сабой гутараць,
Цвіце рамонак палявы.
 
Як гоніць у апоўдзень цені
Спякотны ліпень са двара.
І як кладзецца ліст асенні,
Калі прыдзЕ на то пара.
 
2019