МIР IЛЮЗIЙ
Да долу гне хлусня, як вецер,
Смалой цячэ па жылах.
I выпустошваецца з сэрца
Усё жывое.
А мы пакорна, бестурботна
Душу хлуснёй, як коўдрай, загарнулi.
Каб адхiлiць сябе ад бедаў –
Яны чужыя…
Нядбала верым у патокi лжывых рэк.
Не заўважаем, што пад брудам стынуць душы,
А мы замест жывiцы
Атруту п`ём ды з асалодай!..
Пад кайфам нас iлюзii вядуць ў тупiк, спяваем…
Складаем гiмн, рукамi пляскаем хлуснi.
З ахвотай верым фэйкам-галаграмам,
Каб апраўдацца.
I спадзяёмся, што чалавекам варты звацца.
Злавесна давiць цiшыня,
Яе расчыненыя вочы рвуць з карэннямi жывыя думкi, вольны погляд.
На плечы цiснуць, апускаюць ў мiр iлюзiй, мiр нiрваны.
Шкада… Прачнёмся, дай Бог, не так позна…
I зразумеем, што пад коўдраю хлуслiвай душа зачахла.
Яна акамянела, цягне нас у пекла.
Дзе у агнi наш камень д`ябал будзе плавiць,
А ён пякельным жарам на плечы будучынi ляжа.
Пакрые шлях нашчадкаў смрадам,
Нянавiсць заблукаецца на гэтым свеце
I будзе яшчэ доўга труцiць зямельку ядам…